Брэнд Line A прэзентаваў новую калекцыю "Вясна-лета 2016"

8 апреля 2016

Жоўта-бірузовыя акцэнты. Брэнд Line A прэзентаваў новую калекцыю "Вясна-лета 2016" на пляцоўцы Беларускага тыдня моды. Выхад з зімовага сну каманда дызайнераў адзначыла шаленствам фарбаў. Калекцыя атрымалася не толькі яркая, але і разнастайная: ад строгіх і лаканічных да лёгкіх і плаўных вобразаў. А элегантныя маленькія капялюшыкі дадалі глянцу. Адметнасцю паказу стала тое, што калекцыю прэзентавалі не прафесійныя мадэлі, а звычайныя дзяўчаты: сярод тых, хто прайшоўся па подыуме Беларускага тыдня моды, былі і вядучыя Агенцтва тэленавін.

Калекцыя ўжо ў продажы. А дызайнеры працуюць над новай калекцыяй.