Барысаўскай раённай бібліятэцы 100 гадоў

6 декабря 2019
Перагарнуць  сотую старонку летапісу. Векавы юбілей адзначае сёння Барысаўская раённая бібліятэка імя Івана Каладзеева. Зараз  гэта сапраўдны сацыяльна-культурны цэнтр. На працягу года там  праводзяць літаратурныя вечарыны, ладзяць выставы, а для юных чытачоў  працуе інавацыйны цэнтр, дзе кнігі можна пагартаць у 3D-фармаце  з дапоўненай рэальнасцю. 

Сёння многія чытачы прыйшлі на святкаванне дня нараджэння бібліятэкі. Гісторыю ў сто гадоў пачула  Алена Вітко.

Гісторыя бібліятэкі пачалася з некалькіх стэлажоў,  а зараз у яе фондзе больш за 200 тысяч выданняў. Гэта адна з найбуйнейшых бібліятэк Мінскай вобласці. Яе паслугамі карыстаюцца 22 тысячы чалавек. І менавіта чытачы  сёння галоўныя госці ў імянінніка.

100-гадовы юбілей - гэта не проста нагода для справаздачы, а сустрэча з даўнімі калегамі, партнёрамі і сябрамі. На свята завітаў і Анатоль Ужоў. Ён  адзін з самых актыўных чытачоў. Мужчына ўжо  паўвека  пастаянны наведвальнік бібліятэкі. 

Спачатку бібліятэка знаходзілася ў невялікіх драўляных будынках. Яны не захаваліся. А вось пастаянная прапіска з’явілася ў 1970 годзе. З таго часу сховішча ведаў знаходзіцца па адрасе Чапаева, 3.

Зараз Барысаўская бібліятэка - гэта не толькі месца для чытання, але і сапраўдны сацыяльна-культурны цэнтр. 

Тут жа для маладых чытачоў працуе і інавацыйны цэнтр. У ім  кнігі з дапоўненай рэальнасцю, VR-акуляры, 3D-ручкі, інтэрактыўны глобус. Бібліятэчны летапіс пішуць не толькі ў друкаваным, а і ў электронным фармаце.