Барысаўская раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева - творчая прастора для маладых талентаў

23 сентября 2020
Барысаўская цэнтральная  раённая бібліятэка імя Каладзеева даўно ўжо больш чым кнігасховішча. Гэта сацыяльна-культурны, а таксама арт-цэнтр, пад дахам якога месцяцца некалькі мастацкіх галерэй. Тут ладзяцца вернісажы, выставы, сустрэчы творчай інтэлігенцыі. Знаёміць гледачоў з творчасцю маладых барысаўчан - мэта галерэі "З'ява". Выставачная прастора працуе ўжо 20 гадоў, сёння яна дэманструе экспазіцыю  тройчы стыпендыята Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі, майстра ткацтва і вышыўкі  Алены Швайбовіч. 

Барысаў  вядомы сваімі асобамі ў мастацтве. Тут жа працуе і легендарны камбінат дэкаратыўна-прыкладной творчасці імя Аляксандра Кішчанкі, дзе ткаўся знакаміты "Габелен стагоддзя".