Барысаў атрымаў статус напалеонаўскага горада

21 апреля 2014
З гэтай нагоды ў Мінскую вобласць сёння прыляцеў нашчадак вялікага палкаводца Шарль Банапарт. Пляменнік Напалеона разам з барысаўскім кіраўніцтвам, дыпламатамі падпісаў мемарандум аб уключэнні месца канчатковага разгрому французаў у Еўрапейскую федэрацыю напалеонаўскіх гарадоў. У яе ліку ўжо больш за 60 геаграфічных пунктаў - гэта гарады Францыі, Бельгіі, Германіі, Польшчы, Расіі і Чэхіі. Усе аб'яднаныя маршрутам, прысвечаным гісторыі вайны 1812 года.

Барысаў стаў першым беларускім горадам, які далучаецца да французска-беларускага турыстычнага праекта. Плануецца, што дзякуючы дамове новы культурны маршрут зацікавіць тысячы турыстаў.