Барыса Райскага ўчора ўспомнілі вялікім канцэртам

7 февраля 2015

Родапачынальніка беларускага джаза і музыканта, які стварыў анталогію аўтарскай нацыянальнай музыкі, Барыса Райскага ўчора ўспомнілі вялікім канцэртам. У рамках традыцыйнага міжнароднага фестывалю "Мінскі джаз" адбыўся вечар памяці выдатнага кампазітара і дырыжора. Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраваннем Міхаіла Фінберга і яго салісты падрыхтавалі маштабную праграму вакальных і інструментальных твораў, якія некалі выконваліся Райскім і яго калектывам. Дарэчы, аркестрам Беларускага радыё і тэлебачання, з якім маэстра прапрацаваў каля паўстагоддзя.

Барыс Райскі - нашчадак рускіх эмігрантаў у Кітаі. Пасля Вялікай Айчыннай вярнуўся ў СССР з Шанхая. Па запрашэнні дырэктара Беларускага цырка застаўся ў Мінску. Неўзабаве ўзначаліў аркестр Беларускага радыё і тэлебачання, у рэпертуар якога ўключыў творы ўсіх айчынных аўтараў - ад кампазітараў-дэбютантаў да вядомых мэтраў. Менавіта дзякуючы Райскаму Мінск упершыню пачуў гук саксафона і даведаўся, што такое джаз.