Барацьбу за галоўны прыз шоу талентаў "Я магу!" прадоўжаць Эдуард Васільеў і команда "IDG

11 апреля 2015

Вызначаныя імёны фіналістаў 11 кваліфікацыйнага раўнда народнага шоу талентаў "Я магу!". Барацьбу за галоўны прыз праекта прадоўжаць Эдуард Васільеў і танцавальная команда "IDG".

Журы паўфіналу ў складзе тэлевядучай Ганны Бонд, рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага, спевака і шоумена Віталя Карпанава зрабіла свой выбар на карысць школьніка Эдуарда Васільева з Гродна. Нагадаем, галасаванне журы праходзіла падчас здымак паўфіналу.

Вечарам 11 красавіка свайго фаварыта ў 11 паўфінале таксама вызначылі і тэлегледачы "Беларусь 1". Барацьбу за галоўны прыз прадоўжаць танцавальны калектыў "IDG". Па выніках галасавання, за ходам якога ў рэжыме online можна было назіраць на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by, танцавальная какманда набрала 7098 галасоў.

Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 15751 чалавек.