Вялікі юбілей Манюшкі ў Вялікім тэатры

17 мая 2019

Напярэдадні ў Тэатры оперы і балета гучаў мікс вядомых арый і дуэтаў з "Галькі", "Страшнага двара" і "Сялянкі". Адбыўся гала-канцэрт да 200-годдзя кампазітара, які нарадзіўся ў беларускім фальварку Убель, але пік кар'еры сустрэў у Варшаве. Кампанію артыстам Вялікага склаў польскі дырыжор Раман Рэваковіч. Прапанавалі і рэспубліканскую прэм'еру - гістарычны дывертысмент на музыку балета "На пастоі".

Здымку ажыццявіла Белтэлерадыёкампанія аб'ектывамі васьмі HD-камер новай перасовачнай тэлевізійнай станцыі. Гала-канцэрт можна будзе ўбачыць у эфіры "Беларусь 3" ужо ў найбліжэйшы час.