Вялікі тэатр запрашае прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэння разам

25 мая 2017

Вялікі тэатр Беларусі запрашае прыхільнікаў опернага і балетнага мастацтва адзначыць свой 84-ы дзень нараджэння. Супрацоўнікі тэатра правядуць экскурсіі ў фае і па зале гледачоў, а таксама распавядуць гісторыю Вялікага. А майстры бутафорыі і грымёры правядуць майстар-класы.

Зараз у Вялікім працуе наш карэспандэнт Алена Борматава (прамое ўключэнне).