Адзін з самых містычных спектакляў у свеце класічнага рэпертуару Вялікі тэатр Беларусі пакажа анлайн. У гэтую нядзелю балет Адольфа Адана "Жызель" можна будзе паглядзець без уваходнага білета. За гісторыю тэатра гледачы бачылі гэты матэрыял у пяці розных варыяцыях. Поўную версію рэстаўрацыі пастаноўкі ад Мікіты Далгушына пакажуць на YouTube-платформе тэатра, а таксама ў сацыяльных сетках Вялікага. Вядучыя партыі за салістамі Аляксандрай Чыжык і Антонам Краўчанкам.
Вялікі тэатр пакажа спектакль "Жызель" анлайн
13 июня 2020













