Вялікі тэатр адкрывае 88 сезон

8 сентября 2020
Авацыі прагрымяць сёння ў Вялікім. Тэатр оперы і балета адкрывае 88 сезон, апошнія квіткі сышлі з кас яшчэ летам. Пяць саставаў станцуюць каханне і містыку на пуантах: так, пасля  больш чым 50-гадовай паўзы, вяртаецца балет "Пёр Гюнт".  Генеральная здача спектакля прайшла яшчэ ў чэрвені. З дапамогай дэкарацый гледачы ўбачаць берагі Нарвегіі пад партытуру Эдварда Грыга. За дырыжорскі пульт сёння стане народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. Гледача чакаюць не толькі ў першы дзень сезона: да канца года Вялікі прэзентуе 5 арт-праектаў.

Калі вы не паспелі набыць білет на балет, Белтэлерадыёкампанія забяспечыць тэлепрэм'еру "Пёр Гюнта". Погляд - з 7-мі ракурсаў у фармаце HD. Тэлеканал "Беларусь 3" стане першым, хто перанясе спектакль са сцэны ў эфір. Глядзіце 27 верасня.