Вялікі тэатр Беларусі працягвае гастрольны тур па гарадах Германіі

19 января 2018

Салісты з аншлагам выступілі ў нямецкай Фульдзе. "Лебядзінае возера" з'яўляецца прызнанай ва ўсім свеце класікай балетнага мастацтва. Яго у выкананні салістаў Вялікага тэатра ўбачыў "Эсперанта Хол". Менавіта гэтая фэставая пляцоўка штогод становіцца эпіцэнтрам культурных падзей горада. Спектакль у Фульдзе трупа дала ўпершыню. У зале больш за тысячу гледачоў. Дарэчы, еўрапейскае прызнанне - гэта не толькі бурныя авацыі. У "Эсперанта Холе" нашым артыстам тупаюць нагамі: у дадзеным рэгіёне - гэта вышэйшая хвала.

Графік салістаў Вялікага тэатра распісаны штохвілінна. Артысты ўжо аб'ехалі некалькі дзясяткаў гарадоў. Сярод іх Мюнхен, Штутгарт, Вена, Гановер і іншыя. Ужо раніцай наўпрост з Фульды трупа Вялікага тэатра адправіцца ў Берлін. Там у салістаў запланавана адразу некалькі спектакляў "Лебядзінага возера". Закулісны рэпартаж з самага сэрца Германіі - у гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".