Вялікі тэатр Беларусі запрасіў на дзень адчыненых дзвярэй

25 мая 2015

Колькі хрустальных падвесак у галоўнай тэатральнай люстры, якая колькасць тканіны ідзе на сукенку Жызелі і дзе захоўваюцца дзясяткі тысяч касцюмаў Вялікага тэатра? Даведацца некаторыя сакрэты сёння мелі магчымасць тысячы беларусаў. Упершыню ў свой 82-і дзень нараджэння Вялікі тэатр Беларусі запрасіў на дзень адчыненых дзвярэй.

Больш за 2 тысячы чалавек. Дзясяткі груп і экскурсійных маршрутаў. Гледачам сталі даступныя зоны, дзе звычайна вісіць таблічка "Пабочным асобам уваход забаронены". Магія тэатра - ад стварэння тэатральнага грыму да падрыхтоўкі касцюмаў да спектакля.

Яшчэ адзін цікавы факт. Роўна 80 гадоў таму, 25 мая 1935 года, быў закладзены знакаміты будынак па адрасе: плошча Парыжскай камуны, 1. А дзе ж раней давалі оперна-балетныя спектаклі? Глядзіце "Панараму" сёння, і вы даведаецеся пра шматлікія таямніцы Вялікага тэатра Беларусі.