Вялікі тэатр Беларусі запрашае ўсіх паклоннікаў балета на анлайн-трансляцыю пастаноўкі "Вітаўт"

29 апреля 2020
Прафесіяналы і аматары танцавальнага мастацтва сёння адзначаюць Міжнародны дзень танца. Вялікі тэатр Беларусі запрашае ўсіх паклоннікаў балета на анлайн-трансляцыю пастаноўкі "Вітаўт". Гледачы змогуць убачыць не проста герояў, а гістарычных персанажаў, якія вызначалі карціну Еўропы ў 14-15 стагоддзях. У 2014 годзе балет "Вітаўт" высока ацаніла журы ІІІ Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва. Пастаноўка перамагла ў трох намінацыях, а ўжо ў 2016 балет быў з поспехам паказаны на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве. Сёння трансляцыю пакажуць у 19:00 у сацыяльных сетках тэатра.