Тыдзень на пуантах з балетнымі прэм'ерамі. Вялікі тэатр запрашае на "Балетнае лета". Летась з-за складанай эпідсітуацыі сезон прапусцілі, а сёлета фестываль пройдзе ўжо сёмы раз. І адкрые "Лета" абсалютная навінка - "Лебядзінае возера" Чайкоўскага ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева. Партыю Зігфрыда выканае прэм'ер Вялікага тэатра Расіі Дзяніс Родзькін. Нягледзячы на лета, у праграме на наступным тыдні калядная казка "Шчаўкунчык", прэм'ера 2019 года - "Ганна Карэніна" і пастаноўка, якая адкрыла 88-мы сезон у Вялікім, - "Пер Гюнт". А завершыцца фестываль гала-канцэртам зорак сусветнага балета.
"Балетнае лета ў Вялікім" - гэта не толькі харэаграфічныя па на сцэне, але і ў іншых відах мастацтва. Так, сёння ў тэатры адкрыецца фотавыстава Міхаіла Несцерава "Балет. Міфалагемы". А заўтра перад спектаклем упершыню адбудзецца лекцыя аб балетным мастацтве ад гісторыка балета, крытыка, кандыдата мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Разанавай.
Вялікі тэатр Беларусі запрашае на "Балетнае лета"
11 июня 2021













