Вялікі тэатр Беларусі прэзентуе Лаўрэнсію

1 ноября 2014

Балет з іспанскім характарам Лаўрэнсія сёння прэзентуе Вялікі тэатр Беларусі. Пастаноўкай займалася інтэрнацыянальная каманда, на чале якой прыма сусветнай сцэны Ніна Ананіяшвілі. Народная артыстка Грузіі і Расіі аднавіла харэаграфічную партытуру першай, яшчэ даваеннай пастаноўкі. У спектаклі задзейнічана практычна ўся трупа тэатра - 74 артысты. Эпахальны балет выконваюць чатыры саставы. Усе касцюмы спектакля змадэляваў тэатральны мастак Аляксандр Васільеў.