Вялікі тэатр Беларусі пакажа нацыянальную харэаграфічную легенду "Вітаўт" у Вільнюсе

28 января 2018

Гэтым вечарам князі Вялікага Княства Літоўскага зноў будуць змагацца за ўладу і за каханне. Вялікі тэатр Беларусі пакажа нацыянальную харэаграфічную легенду "Вітаўт" у Вільнюсе.

Напярэдадні балетная трупа прыбыла ў сталіцу Літвы і правяла першую рэпетыцыю на "Сіменс-Арэне". З сабою Тэатр оперы і балета прывёз фуру дэкарацый і спецыяльную тэхнічную групу. Дарэчы, сцэну манціравалі спецыяльна пад балет, але стварыць нахіл пляцоўкі на 4 градусы, як яна размешчаная ў нас у Вялікім, не атрымалася. Таму танцоўшчыкам за дзве рэпетыцыі прыходзіцца прызвычайвацца да новых умоў. Нацыянальны балет упершыню збярэ літоўскіх гледачоў.

Візітная картка беларускага балета створаная паводле аднайменнай п'есы Аляксея Дударава на музыку Вячаслава Кузняцова.

Витовт-в-Вильнюсе

Витовт-в-Вильнюсе