Вялікі тэатр Беларусі паказаў прэм'еру культавай оперы Чайкоўскага Пікавая дама

5 июня 2014
Гэта ўжо сёмая музычная інтэрпрэтацыя аповесці Пушкіна паводле версіі балгарскага рэжысёра Пламена Карталава. І хоць стваральнікі пайшлі па класічнай схеме - вырашылі не перагружаць спектакль спецэфектамі, пастаноўка стала самай відовішчнай у гэтым сезоне.

Як спалучаюцца містыка класіцызму і рызыкоўныя гульні - у рэпартажы Ніны Мажэйкі.

44 дні на оперу. Роўна столькі пісаў свой бясспрэчны шэдэўр Чайкоўскі. Яго, з дазволу, пераемнік, дырэктар Сафійскага, таго што ў Балгарыі, тэатра оперы і балета Пламен Карталаў пабіў рэкорд і паставіў персанальную версію культавага твора практычна за месяц. Яго Пікавая дама засталася спецыфічна класічнай. Глядач паглыбляецца ў 19 стагоддзе яшчэ да адкрыцця заслоны.

Люстраныя парталы, светлавыя рашэнні і дэкарацыі-рэзанатары. Гэта значыць, гук літаральна адлюстроўваецца ад канструкцый і ляціць у залу. Сцэнографы ўлічылі ўсе дэталі, каб узнавіць эпоху.

Адмовіліся і ад відэапраекцый - толькі класічныя тэхналогіі. Ніякіх спецэфектаў хай-тэк. Самы рэпертуарны спектакль у Еўропе захаваў першапачатковыя рысы.
Дырыжору-пастаноўшчыку Андрэю Галанаву таксама прыйшлося падняць архівы, вывучыць усю перапіску Чайкоўскага.

Практычна штодзённыя распеўкі і рэпетыцыі. А яшчэ прымеркі. Артыстаў, задзейнічаных у спектаклі, апранулі па апошняй модзе Пецярбурга 19 стагоддзя.
У Пікавай дамы існуе нелітаратурны, рэальны прататып - княгіня Наталля Пятроўна Галіцына. У мінулым прыгажуня, у часы маладосці Пушкіна была вядомая як вусатая фея. Даволі заможная дама збірала ў сябе гульцоў усіх масцей.

Пікавая дама закрые гэты тэатральны сезон. Убачыць прэм'еру ў найбліжэйшы час можна 6 і 27 чэрвеня. Або ўжо ў верасні.