Вялікі тэатр Беларусі пераехаў у Нясвіж

23 июня 2023

"Дон Кіхот" едзе ў госці да Радзівілаў. Вялікі тэатр Беларусі на тры дні пераехаў у Нясвіж. Сёння стартуюць традыцыйныя класічныя "Вечары". На XIII фестывалі - дзясятак падзей. Першымі загучаць флейты ў Тэатральнай зале. 

Таксама ніводнага вольнага месца ў цэнтральным дворыку замка, білеты раскуплены задоўга да падзеі. Тысяча гледачоў ацэніць прэм'еру ў пераказванні народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар'ева. Рытмы кастаньет і дух Барселоны - у беларускіх экстэр'ерах.

У выхадныя жамчужыны духоўнай музыкі аздобяць скляпенні касцёла Божага Цела. Уваход бясплатны. У Тэатральнай зале - прысвячэнне кампазітару Рахманінаву пад раяль.

Вечарам у суботу оперная прэм'ера 90-га сезона Вялікага - "Севільскі цырульнік" ад італьянскага рэжысёра. Традыцыйная кульмінацыя - гала-канцэрт у нядзелю. Юбіляра - Вялікі тэатр - пакажуць у партрэтах і падзеях.