Вялікі тэатр Беларусі адкрывае серыю канцэртаў у Нясвіжы

20 июня 2014

Опера без мікрафонаў, толькі жыўцом! Вялікі тэатр Беларусі выступіць пад адкрытым небам. Сёння зоркі акадэмічнай сцэны пачынаюць серыю канцэртаў у Нясвіжы. Публіка зможа ацаніць пастаноўкі на розных пляцоўках - гэта тэатральная зала, унутраны двор замка, Касцёл Божага Цела. У праграме - балет, вечар твораў Станіслава Манюшкі і канцэрт зорак оперы. Музычныя выхадныя Нясвіж і Вялікі тэатр Беларусі арганізуюць ужо пяты раз.


Адкрые музычны ўікэнд канцэрт Мелодыі кахання з удзелам сапрана Таццяны Трацяк і струннага квінтэта Серэнада. Артысты выканаюць музычныя кампазіцыі розных гадоў, аб'яднаныя тэмай любоўных перажыванняў.