Вялікі тэатр Беларусі даў пышны баль

14 января 2017

Вось ужо 8-ы раз больш за 6 сотняў гасцей адсвяткавалі Новы год па старым календары. Мерапрыемства сапраўды з арыстакратычным глянцам! Дамы ў элегантных сукенках і кавалеры ў смокінгах кружыліся ў паланезе, вальсе, мазурцы і польцы. Таксама для наведвальнікаў працавалі тэматычныя салоны: літаратурны, астралагічны, мастацкі і шматлікія іншыя. Адкрыў вечар рускі баль, а апоўначы пачаўся венскі.

Апагеем старанавагодняй ночы стаў канцэрт-сюрпрыз ад артыстаў тэатра "Класіка Нью". Баль завяршыўся толькі бліжэй да світанку.