Пастаноўка - адна з самых працяглых у рэпертуары тэатра і доўжыцца больш за тры гадзіны. Спецыяльна для прэм'еры артысты асвоілі не толькі іспанскі танец, але і французскую мову.
Для Вялікага тэатра Беларусі гэта ўжо восьмая версія знакамітай оперы Жоржа Бізэ. І менавіта спектаклем "Кармен" трупа дэбютавала 82 гады таму. Тады партыю гарачай цыганкі першай выканала легендарная Ларыса Александроўская ў перакладзе на беларускую мову.













