Вялікі тэатр Беларусі ангажуе зорак сусветнай оперы

27 октября 2016

Знакамітую оперу Вердзі "Травіята" ў выкананні запрошаных артыстаў сёння ўвечар ставяць на галоўнай акадэмічнай пляцоўцы краіны. Вялікі тэатр Беларусі працягнуў ангажаваць зорак сусветнай оперы. Салісты з Італіі, Францыі і Беларусі разам з хорам тэатра сёння праспяюць на адной сцэне. За дырыжорскі пульт стане маэстра з Францыі Франсуа Жыраламі.

Уладзімір Грыдзюшка, гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі: "Для нашых салістаў заўсёды важным уяўляецца спяваць на адной сцэне разам з запрошанымі салістамі з іншых тэатраў свету, гэта не першы вопыт зносін, у нас фактычна кожны месяц 5-6 салістаў з іншых тэатраў спяваюць на сцэне разам з нашымі артыстамі".

Менавіта сённяшні паказ "Травіяты" стане перадапошнім. Новую пастаноўку Вялікі тэатр пакажа ў наступным годзе.