Вялікі канцэрт на сцэне Беларускага музычнага тэатра

7 мая 2018

На сцэне Беларускага музычнага тэатра адбыўся вялікі канцэрт, у якім лаўрэаты і стыпендыяты спецфонда Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі паказалі свае дасягненні ў жанрах музычнага, харэаграфічнага і тэатральнага мастацтва. Большую частку праграмы склалі эстрадныя выступленні. Многія ўдзельнікі - пераможцы эстрадных конкурсаў і фестываляў: "Славянскі базар у Віцебску", "Сіняя птушка", дзіцячае "Еўрабачанне" і Дэльфійскія гульні. Канцэрт аб'яднаў маладыя таленты з ужо знакамітымі лаўрэатамі спецфонда.

Такія канцэрты - ужо традыцыя. За больш як 20 гадоў спецыяльны фонд Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі заахвоціў больш як дзве з паловай тысячы адораных хлопцаў і дзяўчат і каля двухсот калектываў.