Сёння Нацыянальны мастацкі музей аб'яднае гісторыі чатырох краін, культур і моў, звязаных агульнай спадчынай, у вялікі канцэрт Дзень культуры народаў Вялікага Княства Літоўскага. Наведвальнікаў чакаюць традыцыйныя рамесныя майстэрні - ад цэнтра народных рамёстваў Скарбніца, выстава касцюма, даспехаў і зброі 13-16 стагоддзяў, танцы і спецыяльнае меню. Перфоманс прысвечаны экспазіцыі Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, якая адкрыта да 26 жніўня.
Праграма разлічана на пяць гадзін і пройдзе ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага мастацкага музея. Для публікі ў гэты вечар сыграюць папулярныя беларускія групы, украінскі ГІЧ-Аркестр, польскі струнны квінтэт VoLosi, а таксама літоўская група - лаўрэат прэзідэнцкай прэміі ў сваёй краіне за ўклад у культуру.