Вялікаму тэатру Беларусі - 90!

25 мая 2023

Гістарычны юбілей Вялікага тэатра! Роўна 90 гадоў таму Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета даў першую пастаноўку "Кармэн" оперу Жоржа Бізэ. Праўда, на сцэне цяпер Купалаўскага. На працягу сезона рэпертуар папоўнілі "Яўген Анегін", "Пікавая дама", "Царская нявеста" і нават балетная пастаноўка тэатра "Чырвоны мак". Свая ж пляцоўка ў трупы з'явілася ў 1939-м. Легендарны будынак пабудаваны па праекце вядомага архітэктара Іосіфа Лангбарда. Адкрылі сцэну нацыянальнай операй. За дзесяцігоддзі наш тэатр паспеў заявіць пра сябе высокім прафесіяналізмам і тэхнічнасцю артыстаў, маштабнымі і нестандартнымі рашэннямі сусветнай класікі і нават стварэннем сваіх аўтарскіх стыляў.

Праз 90 гадоў на сцэне Вялікага зноў "Кармэн" - папулярнай операй тэатр адзначае свой юбілей. І сёння ж вечарам наша балетная трупа адкрывае "Вялікія гастролі" на сцэне Марыйскага тэатра оперы і балета спектаклем "Ганна Карэніна". Пасля артысты адправяцца ў турнэ па гарадах, большасць з якіх яшчэ ніколі не бачылі беларускага балета. У спісе Казань, Уфа, Чалябінск і Цюмень.