Вялікая кінапрэм'ера - біяграфічная драма Легенда №17

7 ноября 2013
Беларусь 1 прапануе вялікую прэм'еру: біяграфічная драма Легенда №17. Фільм раскажа аб жыцці нападаючага зборнай СССР і ЦСКА Валерыя Харламава. Юнацкая каманда, далёкі ўральскі горад Чэбаркуль, выклік у зборную, цяжкая траўма і суперсерыя з камандай Канады 1972 года. Галоўную ролю ў фільме сыграў Даніла Казлоўскі. Ролю суровага трэнера зборнай СССР Анатоля Тарасава бліскуча выканаў Алег Меньшыкаў. Нагадаем, стужка выйшла ў пракат у красавіку 2013 года. І зараз будзе ўпершыню паказаная па беларускім тэлебачанні. Не прапусціце - у 18.30 уключайце Беларусь 1.