Хварэем за ЗЕНУ! У Мінску праходзіць вечарынка ў гонар першага паўфіналу міжнароднага конкурсу

14 мая 2019
У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць вечарынка ў гонар першага паўфіналу міжнароднага конкурсу. Сярод удзельнікаў не толькі фанаты конкурсу, але і калегі ЗЕНА па сцэне, некалі яе канкурэнты па нацыянальным адборы, прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні". Зараз яны выконваюць хіты конкурсу розных гадоў, робяць прагнозы і, вядома ж, жадаюць артыстцы трапіць у фінал. 

Музычная праграма прадоўжыцца аж да 22:00. Нагадаем, ЗЕНА выйдзе на сцэну восьмай. Згодна з умовамі конкурсу, галасаваць за беларускага выканаўца са сваёй краіны нельга. Але гэта могуць зрабіць прыхільнікі Зены або нашы суайчыннікі за мяжой, выбраўшы ўдзельніка пад нумарам 8. Нумары тэлефонаў для галасавання будуць на экране падчас прамога эфіру шоу. Пачатак трансляцыі першага паўфіналу ў 22:00 на "Беларусь 1", "Беларусь 24" і на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Нумар жа прадстаўніцы нашай краіны будзе запальным у прамым сэнсе. На сцэне шмат успышак агню і, вядома, гарачая падтрымка з  боку прыхільнікаў.