Light Up! Больш за тысячу асвятляльных прыбораў дапамогуць рэалізаваць слоган дзіцячага "Еўрабачання-2018"

9 ноября 2018

Беларуская сталіца рыхтуецца да дзіцячага "Еўрабачання". На "Мінск-Арэне" працягваюць мантаж сцэны.

Іх будзе не адна, а дзве - 14 метраў і 7. Падмосткі аформяць у сонечную сістэму. А рэалізаваць слоган конкурсу "Запальвай" дапамогуць больш за тысячу асвятляльных прыбораў. Усе канструкцыі пляцоўкі, а таксама грын-рума выкананыя з незгаральных матэрыялаў.

Работы па зборцы сцэны завершацца на наступным тыдні. Першая рэпетыцыя канкурсантаў пройдзе ў аўторак.