Больш за тысячу экспанатаў на выставе "Таямніцы канцылярыі" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

30 сентября 2020
Прадмет для ліста як твор мастацтва - на выставе "Таямніцы канцылярыі" ў Мінску. Гісторыя прылад ад "пісал" 15 стагоддзя да звыклай шарыкавай ручкі. У Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы сабралі больш за тысячу экспанатаў - гэта дэталі пёравай ручкі, чарніліцы, прэс-пап’е, аўтаматычныя алоўкі і наборы з каштоўных матэрыялаў. Большую частку экспазіцыі займае калекцыя даследчыка, лаўрэата прэміі "За духоўнае адраджэнне"  Уладзіміра Ліхадзедава. Артэфакты ён набываў на працягу 40 гадоў, і раней яны ніколі не выстаўляліся.

Гэта ручка меркавана належала альбо Леніну, альбо Троцкаму, перададзеная вадзіцелем, якія працаваў у высокіх персон. Побач у вітрыне прадмет, якім карыстаўся Хрушчоў. Сярод знакамітых уладальнікаў экспанатаў - Манюшка, Радзівілы, маршал Цімашэнка. Пісьмовы набор апошняга важыць больш як 8 кілаграмаў.