Больш за 70 гадоў у Мінску рыхтуюць артыстаў балета

23 апреля 2018

Танец без акцэнту. Вывучаць мастацтва балета ў сталіцу прыязджаюць усё больш юных артыстаў з замежных краін. Так, танцавальнае майстэрства ў беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы асвойваюць школьнікі з Украіны, Расіі і нават Японіі. Для іх не толькі рыхтуюць вялікія адукацыйныя праграмы, але і ладзяць прафесійныя майстар-класы і стажыроўкі. Замежныя артысты актыўна ўдзельнічаюць у тэатральных пастаноўках, у тым ліку і на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

Вось ужо больш за 70 гадоў у Мінску рыхтуюць артыстаў балета. Выпускнікі харэаграфічнай гімназіі-каледжа - адзінай у краіне - пакараюць сцэну беларускага Вялікага і замежных тэатраў.