Больш за 60 беларускіх каскадзёраў здымаецца ў індыйскім блокбастары

1 Кастрычніка 2019

Замест будынка "Беларусьфільма" - ваенная база: такі рэфармат - для індыйскага блокбастара. Сёння на пляцоўцы ў нацыянальнай кінастудыі - здымкі адной з маштабных сцэн праекта "Атрад".

Балівудская  кінагруппа працуе ў супрацоўніцтве з беларускімі калегамі. У міжнароднай камандзе - аператары з Амерыкі і аўстралійскія пастаноўшчыкі. Спецыяльна для складаных экшн-сцэн пабудавалі вышку, спецтэхніку - танкі і машыны - падало МУС. Некалькі сцэн здымаюць шасцю аб'ектывамі, камеры ўсталявалі нават на даху. Большая  частка тэхнікі - ад "Беларусьфільма".

Упершыню ў кадры з'явіцца адразу шэсць дзясяткаў беларускіх каскадзёраў. Акрамя іх - больш за сотню чалавек - у масоўцы і спецназ. 

Кінагрупа працуе па 12 гадзін штодня. Сярод запланаваных лакацый - натурпляцоўка "Беларусьфільма" і закінутыя цэхі заводаў.