Больш за 50 новых выданняў прэзентуюць на Міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску

6 февраля 2020
Сёння ў культурнай афішы - другі дзень Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Запланаваны шэраг прэзентацый свежых выданняў. Так, раніца на нацыянальным стэндзе пачнецца з паказу трохтомнай энцыклапедыі пра Янку Купалу. Тут жа прэзентуюць мультымедыйную серыю кніг Уладзіміра Караткевіча. Ганаровы госць форуму - Расія. Кнігу пра здымкі з Васілём Шукшыным прэзентуе вядомы аператар Анатоль Забалоцкі. Чакаецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі і Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашом. Не меней насычаная праграма ў цэнтральнага экспанента - Злучаных Штатаў. Тут правядуць віртуальныя падарожжы па краіне і распавядуць, як атрымаць турыстычную візу. Усяго на выставе - больш за 10 000 кніг і буклетаў з 30 краін свету. 

У рамках форуму адкрыецца Міжнародны сімпозіум літаратараў

У рамках форуму адкрыецца і Міжнародны сімпозіум літаратараў, ён збярэ экспертаў з 25 краін свету. Пісьменнікі абмяркуюць развіццё літаратурнага перакладу. Усяго выстава прапаноўвае тры сотні мерапрыемстваў для кнігалюбаў.