Больш за 300 экспанентаў з 29 краін свету прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

10 февраля 2016

Больш за 300 экспанентаў з 29 краін свету. У Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" адкрылася 23-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

Сяргей Серазлееў, старшыня камітэта па друку і ўзаемадзеянні са СМІ г. Санкт-Пецярбурга, Расія: "Ёсць сумесныя працы. Напрыклад, выпушчана сумесная кніга Саюза пісьменнікаў Беларусі і расійскага - гэта "Непадзельнае рэчышча". Вельмі добрая кніга. Рэкамендую пачытаць. Я з задавальненнем заўсёды прыязджаю ў Беларусь, у Мінск, тут ёсць што пераняць, абмяняцца інфармацыяй".

Міжнародны кніжны форум прадоўжыцца з 10 па 14 лютага. Графік удзельнікаў і гасцей экспазіцыі даволі шчыльны. З раніцы і да вечара тут праходзяць прэзентацыі і нават перформансы. Акрамя таго, сёлета не адмовіліся і ад літаратурных сімпозіумаў. Круглыя сталы і абмеркаванні таксама ў праграме.