Больш за 150 канкурсантаў - у фінале "Маладых талентаў Беларусі"

17 апреля 2020
85 вакалістаў, 39 інструменталістаў і 33 калектывы - у фінале "Маладых талентаў Беларусі". Спісы пераможцаў другога тура апублікавалі ў тэлеграм-канале Першага канала Беларускага радыё. Гэта рэкорд за 9 гадоў. Ацэньвалі больш за 200 кампазіцый у Доме радыё з дапамогай відэавыступленняў. У такім жа фармаце пройдзе і апошні этап 23 красавіка ў студыі на Чырвонай, 4. Фіналістаў просяць паўторна адправіць два творы, адзін з іх, паводле палажэння, павінен быць прысвечаны 75-годдзю Перамогі.