Бабруйск афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі

9 февраля 2017

Урачыстае ўручэнне сімвала - Хрустальнага бусла - і адпаведнага сертыфіката прайшло напярэдадні. Павіншаваў бабруйчан з новым статусам міністр культуры Барыс Святлоў. Што датычыцца праграмы культурных падзей, яна ўжо распісана да снежня. Гэта сотні мерапрыемстваў, у тым ліку і міжнародны фестываль "Вянок дружбы". Выбар Бабруйска ў якасці культурнай сталіцы апынуўся не выпадковым.

Па выніках рэспубліканскіх конкурсаў уручаны таксама прэміі "Чалавек года" і прысвоена званне самых культурных гарадоў Беларусі. Імі сталі: Магілёў, Наваполацк і аграгарадок Моталь Брэсцкай вобласці.