Блок беларускіх марак заняў 6-е месца на міжнароднай выставе GRAND PRIX WIPA

19 июня 2018

Беларускія паштары ў топ-10 на сусветнай арэне. Блок марак "Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі" заняў 6-е месца на Венскай міжнароднай філатэлістычнай выставе GRAND PRIX WIPA. Яна праходзіць у сталіцы Аўстрыі з канца XIX стагоддзя і з'яўляецца самай вядомай. Наша кампазіцыя з трох паштовых мініяцюр, упрыгожаная мастацкімі палямі, з выявай фрэсак Свята-Праабражэнскага храма, апярэдзіла больш як 70 сапернікаў з усёй планеты.

Яўгенія Бядонік, вядучы дызайнер выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта": "Асноўная праца па стварэнні гэтага блока была праведзеная мастачкай Таццянай Дольскай разам з нашай БПЦ. Малюнкі выкананыя акварэллю, а ўжо мая задача як дызайнера складалася менавіта ў тым, каб адаптаваць іх пад памер і фармат маркі. Так у нас з'явіўся блок з цікавай, нетрадыцыйнай для нас формай".

Першымі на п'едэстале пашаны са званнем лепшай паштовай мініяцюры 2017 года сталі Фарэрскія астравы з блокам "Фарэрскія нажы". Другое і трэцяе месца занялі Бразілія за счэпку марак "Работы Уільяма Шэкспіра" і Ліхтэнштэйн за блок "Залатое вяселле прынцэсы Марыі і прынца Ганса-Адама II".