Білеты на "Славянскі базар у Віцебску" ўжо сёння паступяць у продаж

26 февраля 2016

Білеты на 25-ы, юбілейны, "Славянскі базар у Віцебску" ўжо сёння паступяць у продаж.

З 10 раніцы набыць іх можна не толькі ў касах Віцебска, але і праз Інтэрнэт. Спачатку рэалізуюць білеты на канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця, фіналы міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, а таксама сольнікі Сяргея Лазарава, Крысціны Арбакайтэ, Валерыя Лявонцьева, Максіма Галкіна, Дзіяны Арбенінай і групы "Начныя снайперы". Упершыню ў продаж паступяць і падарункавыя сертыфікаты.

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску":

"Можна будзе за адзін сертыфікат, у залежнасці ад цаны, набыць альбо некалькі білетаў, альбо за некалькі сертыфікатаў адзін дарагі білет. У нейкай ступені мы спрашчаем працу для многіх прадпрыемстваў, арганізацый. Бо з улікам падарункавага сертыфіката можна такім чынам заахвочваць супрацоўнікаў сваіх прадпрыемстваў".

Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня. За час форуму на фестывальных пляцоўках адбудзецца каля 100 мерапрыемстваў.