Білеты на галоўнае шоу дзіцячага "Еўрабачання-2018" прададзеныя

8 октября 2018

Усе білеты ў залу на галоўнае мерапрыемства дзіцячага "Еўрабачання" прададзеныя. Застаюцца толькі месцы на генеральны прагон. Сёння пра гэта каманда Белтэлерадыёкампаніі паведаміла наглядальнаму савету міжнароднага песеннага конкурсу. Каманда экспертаў, якая кантралюе падрыхтоўку шоу, сабралася ў "Прэзідэнт-гатэлі". Менавіта тут размесціцца вялікая частка гасцей, а таксама еўраклуб. Для прафесіяналаў з Вялікабрытаніі, Германіі, Мальты, Нідэрландаў, Італіі, Грузіі, Расіі, а таксама выканаўчага дырэктара "Еўрабачання" Ён Ола Санда прайшла прэзентацыя ўсіх этапаў падрыхтоўкі да конкурсу - ад цырымоніі адкрыцця да сацыяльнай праграмы для ўдзельнікаў.

Беларусь прымае дзіцячае "Еўрабачанне" ўжо другі раз. Нашай краіне ўдалося ўсталяваць рэкорд - упершыню ў гісторыі праекта сабраць 20 краін-удзельніц. Міжнароднае песеннае шоу адбудзецца 25 лістапада на "Мінск-Арэне".