Білеты на фільмы 24-га кінафестывалю "Лістапад" - у касах сталіцы

26 октября 2017

З першым снегападам у продаж паступіў "Лістапад". Білеты на фільмы 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю - у касах сталіцы. Навінкай гэтага сезона стануць абанементы. Такая практыка ўпершыню на "Лістападзе". Навіна спадабаецца гледачам, якія плануюць убачыць максімум фестывальных карцін і не збяднець.

24-ты кінафестываль "Лістапад" стартуе ўжо на наступным тыдні, 3 лістапада, і прадоўжыцца да 10-га. Чырвоную дарожку адкрыцця па традыцыі прыме сталічная "Масква". Усяго ж кінамарафон пройдзе на пяці пляцоўках.