Бялынічы рыхтуюцца прыняць статус "беларускамоўнай" сталіцы

5 сентября 2020
У гэтыя хвіліны туды з'язджаюцца літаратары, выдаўцы, паэты і творчыя калектывы. Для іх райцэнтр стане заўтра пляцоўкай для дыскусій і прэзентацый. Сённяшні дзень пачалі з абмеркавання актуальных тэм. Чаму і як слова можа зруйнаваць соцыум - гаварылі за круглым сталом больш як 4 дзясяткі літаратараў. Праз віртуальную пляцоўку да дыскусіі падлучыліся эксперты з Расіі, Азербайджана, Малдовы і Украіны. Праводзяць такія міжнародныя сустрэчы напярэдадні Дня пісьменства традыцыйна, але з-за эпідэмсітуацыі дыялог вялі анлайн. 

Выдавецтвы і рэдакцыі газет разгарнулі кніжны кірмаш ля райвыканкама. У павільёнах - прэзентацыі кніг і аўтограф-сесіі. Запрацаваў і друкарскі двор: на станках, вырабленых па эскізах 16-га стагоддзя, кожны можа адчуць сябе Францыскам Скарынам і надрукаваць першую старонку з Бібліі. Фестываль кнігі і прэсы будзе працаваць да 8 вечара.