У Белтэлерадыёкампаніі - рэпетыцыя фіналу нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2018"

29 августа 2018

Белтэлерадыёкампанія запальвае агні і зоркі. У гэтыя хвіліны ў сценах галоўнага медыяхолдынга краіны праходзіць першая рэпетыцыя фіналу нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018", які сёлета прымае Беларусь. Тэлевізійнай пляцоўкай для прэтэндэнтаў на еўравізійную пуцёўку па традыцыі выступае галоўная студыя Белтэлерадыёкампаніі "600 метраў". Сёння тэхнічная група праекта завяршыла тут збор сцэны. Гэта значыць, што ў 10 фіналістаў, сярод якіх сольныя выканаўцы і музычныя калектывы, ёсць магчымасць не толькі выпрабаваць песенную пляцоўку, падабраць самы выйгрышны ракурс, наладзіць вушныя маніторы, але і ўнесці карэкцівы ў свае конкурсныя нумары да генеральнага прагону.

Хто прадставіць Беларусь на прэстыжным песенным форуме, тэлегледачы даведаюцца ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" . Пачатак трансляцыі 31 жніўня ў 22:00.