Белтэлерадыёкампанія завяршае дзевяцідзённы марафон тэлекастынгаў на X-Factor

18 августа 2021
Каманда Белтэлерадыёкампаніі завяршае дзевяцідзённы марафон тэлекастынгаў на X-Factor.

Сёння на "Беларусьфільме" кульмінацыйны здымачны дзень. Шанцы трапіць у трэніровачны лагер яшчэ ёсць, колькасць пуцёвак у наступны тур не абмежавана. Усяго ж паспрабавалі паказаць свой X-Factor за папярэднія 100 здымачных гадзін амаль тры сотні артыстаў. Напярэдадні перад настаўнікамі спявалі таксісты, акцёры, банкаўскія работнікі і пенсіянеры.


На гэтым тыдні адкрыюць трэніровачны лагер шоу X-Factor


Пасля фінальнага дня тэлекастынга ў графіку X-Factor выхадны, пасля некалькі аўтобусаў адвязуць артыстаў на базу трэніровачнага лагера. Практыкавацца пад кіраўніцтвам настаўнікаў і змагацца паміж сабой будуць на працягу некалькіх дзён. Падрабязнасці  можна будзе ўбачыць у дзённіках праекта праз месяц - 18 верасня. Прэм'ерныя паказы тэлекастынгаў  у эфіры "Беларусь 1" 2 кастрычніка.