Белтэлерадыёкампанія працуе над сумесным праектам з Rammstein

18 сентября 2018

Белтэлерадыёкампанія пачала працу над сумесным праектам з музыкантамі легендарнага Rammstein. Сімфанічны аркестр і Акадэмічны хор медыяхолдынга падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з вядомай нямецкай рок-групай.

14-15 верасня ўдзельнікі культавай каманды Rammstein наведалі Мінск, каб папрацаваць над стварэннем новага праекта, усю інфармацыю аб якім музыканты трымаюць ў сакрэце. Удзельнікі калектываў Белтэлерадыёкампаніі таксама не маюць права выдаваць падрабязнасці.

Пазнаёміцца з удзельнікамі знакамітай рок-каманды і разам папрацаваць у Вялікай студыі Дома радыё беларускім артыстам удалося дзякуючы нямецкаму імпрэсарыа і дырыжору Вільгельму Кайтэлю, з якім Белтэлерадыёкампанія даўно і плённа супрацоўнічае. Ён не першы раз выступае пасрэднікам у арганізацыі такіх праектаў. На яго рахунку тур Disney in concert з аркестрам медыяхолдынга, музыканты якога выканалі шэраг кампазіцый з фільмаў вядомай кампаніі. І вось зараз новы сумесны праект з групай Rammstein, пра які музыканты ў хуткім часе абавязкова распавядуць самі. 

Фота: www.rammstein.de