Белтэлерадыёкампанія працягвае прамыя трансляцыі ў "Аднакласніках", "Фейсбуку" і "Инстаграм"

15 июля 2017

Амаль 800 тысяч глядзелі адкрыццё "Славянскага базару" ў сацыяльных сетках. Белтэлерадыёкампанія працягвае прамыя трансляцыі ў "Аднакласніках", "Фейсбуку" і "Инстаграм". Нашы журналісты выходзяць у інтэрнэт-стрым увесь дзень, каб першымі паказаць інтэрв'ю з топавымі зоркамі. У гледачоў стрыму ёсць магчымасць задаць сваё пытанне зорцы, а таксама ўбачыць закуліссе, якое не трапіць у тэлеэфір. І, вядома ж, атрымаць падарункі. Падпісвайцеся на Белтэлерадыёкампанію ў сацсетках і глядзіце першыя!