Белтэлерадыёкампанія працягвае адборы для новага мегапраекта Я магу!

26 сентября 2014

Сёння творчая група медыяхолдынга правядзе кастынг у Бабруйску. Пачатак - апоўдні. Праехалі Магілёў з яго самымі яркімі і творчымі жыхарамі, сярод якіх журы ўжо адабрала некалькіх удзельнікаў для фіналу. У найбліжэйшыя тры месяцы кастынгі шоу Я магу! пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. У выніку вылучаць 120 самых таленавітых.


Вольга Шлягер, кіраўнік праекта Я магу!: Насамрэч, я нават баюся трохі ехаць у Бабруйск. Таму што я ведаю, што Бабруйск неверагодна таленавіты. Нават судзячы па колькасці званкоў. Чакаем вас, сябры.


Фінал шоу Я магу! пройдзе ў маі ў Мінску. Пераможца будуць вызначаць тэлегледачы і журы. Трыўмфатара чакае прыз - сто мільёнаў рублёў і слава на ўсю краіну.