Фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне - 2017" можна будзе разгледзець з усіх ракурсаў, нават з квадракоптара. Лятаючы дрон задзейнічаны ў ключавых эпізодах відэавізітовак кожнага з дзесяці ўдзельнікаў фіналу. Сёння Белтэлерадыёкампанія пачала здымкі прэзентацыйных ролікаў. На працягу тыдні каманда аб'ездзіць паўкраіны ў пошуках маляўнічых кадраў, якія тэлегледачы змогуць ацаніць 25 жніўня падчас трансляцыі выніковага гала-канцэрта. Закуліссе першага здымачнага дня ў рэпартажы Ніны Мажэйкі.
Замест вакальных акрабатычныя па ў шляхецкіх дэкарацыях. Роля "другога плана" ля сцен радавой капліцы-пахавальні апошніх суўладальнікаў Лошыцкага маёнтка - Прушынскіх. На стыку эпох - дуэт фіналістак нацыянальнага адбору Арыны Пехцеравай і Анастасіі Дзмітрачковай з Магілёва.
Акцёрская задача максімум - выказаць эмоцыі без слоў. Таму здымкі больш нагадваюць кросфіт. Дзяўчынкам давялося шмат бегаць, скакаць і нават лазіць па дрэвах. Сцэнарый па канонах дзяцінства, але ў рамках рэжысёрскай канцэпцыі.
Нацыянальныя касцюмы і вышытыя ўзоры - гісторыя беларускага адраджэння з дарослага адбору перайшла ў дзіцячы. Візітоўкі будуць з гістарычным падтэкстам.
Юрый Ярошык, рэжысёр візітовак удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017":
"Спецыяльна пад здымкі ў нас выглянула сонца. Сонца - сімвал "Еўрабачання" ў Грузіі і менавіта ад сонца мы будзем адлятаць на кожнага нашага ўдзельніка. У нас кружацца дзеці, яны бегаюць па парку. Мы паказваем нашы славутасці і паказваем нашу культуру праз маленькіх дзяцей".
За кадрам працуе мабільная каманда Белтэлерадыёкампаніі. Уся тэхніка, а гэта 3 камеры, уключаючы стэдыкам і дрон, лёгка транспартуецца. Прычым некаторыя аператарскія гаджэты цалкам могуць лятаць самастойна.
Здымачная група Белтэлерадыёкампаніі працуе ў рэжыме нон-стоп. Працэс доўжыцца 4 гадзіны, хоць насамрэч у эфіры мы ўбачым толькі 30 секунд. Роўна столькі неабходна для таго, каб падрыхтаваць сцэну да наступнага нумара.
Такі хронаметраж - міжнародны фармат. Рэжым прамога эфіру не церпіць прамаруджванняў. Таму 25 жніўня відэавізітоўкі кожнага з 10 фіналістаў не перавысяць ліміт. Бліжэй з канкурсантамі тэлегледачы неўзабаве змогуць пазнаёміцца ў эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!".













