Белтэлерадыёкампанія прэзентавала сваю міжнародную музычную праграму

1 октября 2013

Сёння ўвесь свет адзначае Дзень музыкі. Галоўны медыяхолдынг краіны - Белтэлерадыёкампанія - прэзентаваў сваю міжнародную музычную праграму. Дарэчы, яе можна было пачуць сёння ў прамым эфіры на хвалях радыёстанцыі Культура.


Наш карэспандэнт Алена Борматава ўбачыла дзейства знутры.


Анлайн яны выходзяць роўна а 19 гадзіне, згодна з раскладам радыёперадач канала Культура, у рамках праекта Канцэртная зала. На хвалі 102,9 Міжнародны дзень музыкі праходзіць у тэмпе алегра аджытата - хутка і ўсхвалявана.


На пюпітрах музыкантаў, акрамя нот, яшчэ і салодкі камплімент ад маэстра. Прамы эфір патрабуе не толькі майстэрства, але забірае вельмі шмат калорый. Каб у прызначаны час музыкантаў пачула шматмільённая аўдыторыя, рэпетыцыі праходзілі не толькі ў выканаўцаў, але і ў рэдактарска-тэхнічнай групы праекта.


Для аднаго з самых маштабных радыёканцэртаў аб'ядналі музыкантаў чатырох краін. Тут і салістка з Дамініканскай Рэспублікі, і іспанскі піяніст, і беларускія музыканты, і венесуэльскі дырыжор. Інтэрнацыянальную каманду збіралі адмыслова для выканання міжнароднай праграмы.


Калі з дырыжорам Херарда Эстрада сімфанічны аркестр праводзіў рэпетыцыі без праблем (маэстра ж дыпламат, яго служба праходзіць у Беларусі, і за плячамі дзясяткі сумесных праектаў), то з запрошанымі музыкантамі сыграцца ўдалося за некалькі гадзін да канцэрта. Наталі Пеньякомас усяго на адзін вечар прыляцела ў Мінск. Хуан Хасэ Антоніа Семара таксама толькі сёння прыбыў у Беларусь.


Гадзінная праграма аб'яднала і аўстрыйца Моцарта, і немца Мендэльштама і расіяніна Барадзіна. Папулярную класіку дапоўнілі сучаснай іспанскай музыкай. Аўтар тут жа - за інструментам. Хуан Хасэ Антоніа Семара, апроч кар'еры піяніста, яшчэ кампазітар і музычны прадзюсар - аўтар двух балетаў.