Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала праект “Мой Багдановіч”

9 декабря 2016
9 снежня, у дзень нараджэння паэта, Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала прэм’еру праекта “Мой Багдановіч”. З гэтага дня ў эфіры “Беларусь 3” будуць выходзіць відэаролікі, дзе свае любімыя вершы Максіма Багдановіча ў розных жанрах прачытаюць людзі, вядомыя ў свеце мастацтва і культуры: Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, генеральны дырэктар РУП “Беларусьфільм” Ігар Поршнеў, загадчык ДУ “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Марына Запартыка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Уладзімір Мішчанчук, музыкант Вячаслаў Шарапаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, тэлевядучая Алена Спірыдовіч, акцёр, лаўрэат ІV Рэспубліканскага конкурса тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” Віктар Цыркуновіч.