Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы дзіцячага "Еўрабачання"

1 июня 2018

Згодна з палажэннем, да праслухоўвання будуць дапушчаныя ўсе прэтэндэнты ад 9 да 14 гадоў. У адборы можа ўдзельнічаць песня на рускай або беларускай мовах. Выкарыстоўваць замежную можна, але ў абмежаваным аб'ёме - не больш за 40 % ад усяго тэксту. Акрамя таго, кампазіцыя не павінна быць камерцыйна рэалізаваная, а таксама выкананая публічна да 1 мая гэтага года.

Па традыцыі конкурсныя трэкі неабходна адправіць каштоўнай бандэроллю па адрасе: 220114, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з пазнакай "На дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018".

Апошні дзень прыёму заявак - 29 чэрвеня. А тэлешоу ў форме гала-канцэрта пройдзе не пазней за 15 верасня. Сёлета прадстаўніку Беларусі не прыйдзецца нікуды ехаць - конкурс другі раз у гісторыі пройдзе ў Мінску.