Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2018"

2 декабря 2017

Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, устаноўленымі Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам (ЕВС).

Інфармацыя аб праекце размяшчаецца на афіцыйным сайце арганізатара www.tvr.by і ў газеце "СБ - Беларусь сегодня".

Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з пазнакай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Апошні дзень прыёму заявак - 26 снежня 2017 г.

Праект праводзіцца ў два этапы: адборачны тур (разгляд заявак і праслухоўванне ўдзельнікаў) і фінал.

Да 14 студзеня прафесійнае журы правядзе адкрытае праслухоўванне ўсіх прэтэндэнтаў і вызначыць не больш як 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. Падчас правядзення праслухоўвання на сайце кампаніі www.tvr.by будзе весціся анлайн-трансляцыя.

Фінал пройдзе не пазней за 1 сакавіка 2018 года ў фармаце тэлевізійнага гала-канцэрта ў прамым эфіры.

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу нацыянальнага адбору галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50 на 50.